Выставка в г. Могилеве
ГРАФИК
посещения учреждениями образования г.Могилева
и Могилевского района выставки «Адвечных кніг жывыя душы», посвященной Году Книги
Учащиемя нашего колледжа желающие посетить выставку в г. Могилеве «Адвечных кніг жывыя душы», просьба подойти и записаться у заместителя директора по воспитательной работе колледжа Остапчук Ирины Петровны. группы будут комплектоваться по 40 человек. График посещения смотрите ниже.
Даты и время посещения: 7.05 - 14-00; 7.05 - 15-00; 7.05 - 16-00; 7.05 - 17-00; 10.05 - 16-00; 10.05 - 17-00
Цена билета для учащихся и студентов – 3 000 рублей, для взрослых – 6 000 рублей.
За дополнительной информацией необходимо обращаться по тел. 25-13-81 (Черепнева Елена Владимировна).
ВЫСТАВА «АДВЕЧНЫХ КНІГ ЖЫВЫЯ ДУШЫ»
2012 год у Рэспубліцы Беларусь аб'яулены Годам Кнігі. гэта падзея павысіць цікавасць сучаснага грамадства да кнігі i чытання, а таксама будзе садзейнічаць развіццю айчыннай літаратуры i нацыянальнага кнігавыдавецтва. У сувязі з гэтым упершыню у ricтopыi галоунага музея Магілёушчыны - установы культуры "Магілёускі абласны краязнаучы музей імя Е.Р. Раманава" адчынена выстава, прысвечаная яе вялікасці - Кнізе. Навуковы праект распрацаваны старшым-навуковым супрацоунікам музея Томчык Л.Л., мастацкі - членам Саюза мастакоу Рэспубллікі Беларусь В.В. Крамаровым, дызайн выяуленчых матэрыялау - А.П. Мільячэнка. У стварэнні выставы прынялі удзел Магілёуская абласная бібліятэка імя УЛ. Ленина, літаратары Маплёускага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікау Рэспублікі Беларусь i магілёускія калекцыянеры-краязнауцы.
На выставе прадстаулены унікальныя музейныя прадметы, творы знакамітых дзеячау навукі i культуры, шырока распаусюджаныя выданыі, характэрныя для сваей aпoxi. Кожны экспанат мае сваю уласную гісторыю.
Кніжны збор Магілеускага абласнога краязнаучага музея налічвае звыш 15 тыс. прадметау асноунага фонду. Ён разнастайны па свайму складу i уключае выданні XVI -XXI стст. Кожнае стагоддзе прадстаулена сваімі рарытэтамі. Многія з экспанатау калекцыі упершыню пакінулі запасшкі i прадстаулены наведвальнікам.
Экспанаты сведчаць аб кнігах ад самых старажытных да сучасных электронных, аб узнікнені i развіцці пісьменства i розных відах матэрыялау для пісьма, аб старажытных манускрыптах i pyкaпicах славянскай ккіжнасці, аб вьнаходніцтве кнігадрукавання i эвалюцыі тыпаграфскай справы, аб славянскім кнігадрукаванні, пачатым геніяльным Ф. Скарьнам i аб яго паслядоўніках у Вялікім княстве Літоускім, Pyci Маскоускай, землях Рэчы Паспалітай i Магілёушчьны.
Сапрауднай сенсацыяй для дасведчаных людзей, якія цікавяцца дауніной, гісторыяй, літаратурай i антыкварнай кнігай, будуць выданні, якія экспануюцца на выставе. Гэта самая старажытная кніга, якая сёння icнye на Магілёушчыне, выдадзеная на польскай мове "Кароткія каталіцкія казанні на кожны тыдзень i кожнае свята на працягу года... Прагледзена i выдана Якубам Вуекам з Венграуца тыёлагам іезуітам у Кракаве у тыпаграфіі Андрэя Петркоўчыка ад Раства Хрыстова 1590 г." (Якуб Вуек, знакаміты польскі релігійны дзеяч, які першым пераклау Біблію з лацінскай мовы на польскую). Экспануецца "Ліманар, сірэчь кветнік...", састаулены Іаанам іераманахам у лета шасціотнае ад Раства Хрыстова. Упершыню кніга была вьдадзена Спірыдонам Собалем у Кіеве у 1628 г. Наш паасобнік дpyгім уіскам паутораны з выдання Спірыдона Собаля (аб чым сведчьщь калафон) у 1786 годзе у знакамітай прыватнай друкарні Клінцоускага пасада Суражскай акругі Ноугарад-Северскага намесніцтва. Прадстаулена два выданні Маггіёускай Багаяуленскай брацкай друкарні, знакамітыгх выдауцоу i гравёрау Максима i Васіля Вашчанак "Перла многацэннае..." Кірылы Транквіліёна Стауравецкага 1699 г. i "Псалтарь" 1705 г.. Дзве Богаслужэбныя кнігі XVIII ст. маюць дачыненне да Куцеінскай брацкай тыпаграфіі, што на Аршаншчыне. "Дыоптра" упершыню была надрукавана у 1651 г. у Куцеінскай абітелі Іолем Труцевічам. Наш паасобнік выдадзены з першага выдання у Клінцах у 1786 г. А вось маскоускі вучэбны "Часаслоу" 1656 г. быу перадрукаваны ў 1789 г. у тыпаграфіі, якая была адноулена у Kyцеінскім манастыры.
Некалькі кірылаускіх выданняу XVIII ст. даюць уяуленне аб тыпаграфіях, якія існавалі у Вільні, Супраслі i Гародні. Усе гэтыя кнігі абазначаны у зводным каталогу "Kнігa Беларусі". Ранніяя кірылаускія выданні, зробленыя друкарамі Маскоускага друкарскага двара у 1-й палове XVII ст. - "Часослов" 1635 года, надрукаваны так званым "нікіцінскім" шрыфтам, распрацаваным вучнем Івана Фёдарава Мікітам Фофанавым. Рэдкае выданне 1648 - 1649 гг. - "Талкаванне на Чацвераевангелле Феафілакта Apxiепіскапа Балгарскага" з гравіраванымі выявамі евангелістау. Экспануюцца вельмі рэдкае свецкае кірылаускае выданне (1649 г.), твор Іагана фон Вальгаузена "Вучэнне i хітрасць ратнага строю пяхотных людзей" (1 -е выданне першай рускай Kнігі, ілюстраванай гравюрамі на медзі); а таксама Віленскае Акадэмічнае выданне 1744 г. "Статута Вялжага княства Літоускага" 1588 г. на польскай мове, знакаміты "Беларуси apxiy старажытных грамат", які быу выдадзены у Маскве у 1824 г. (сабраны i састаулены падзвіжнікам беларускай г!іторыіі, археографам I.I. Грыгаровічам, пры мецэнатскай падтрымцы графа Н.П. Румянцава). Bялiкyю цікавасць прадстауляюць апошні беларускі летапісны звод у перакладзе з польскай мовы на рускую М.Г. Гартьнскага «Хроніка беларускага горада Магілёва», вьдадзены у г. Маскве у 1887 г., а таксама трохтомная праца - «Вопыт апісання Магілёускай губерніі...», якая была надрукавана у тыпаграфіі Магілёускага губернскага праулення у 1882 - 1884 гг. пад рэдакцыяй губернатара А.С. Дамбавецкага. Экспануюцца вельмі рэдкія прыжыццёвыя выданні творау геніяу рускай лггаратуры: М.В. Ламаносава, В.А. Жукоускага, Дз. Фанвізіна, А.С. Пушк1іна, I.A. Крылова; рукапісы i Kнігі з аутографамі беларускіх пісьменнікау, ураджэнцау Магілёускага краю i інш. Пералічана ТОЛЬКІ частка унікальных Kніг i матэрыялау, прадстауленых на выставе.
Шэраг экспанатау прысвечаны творчасщ знакамітых дзеячау беларускай гісторыi i культуры: Адама Міцкевіча, Вікенція Сыракомлі, Францішка Багушэвіча, В. Дуніна-Марцінкевіча, класікау беларускай і!таратуры - Янкі Купалы i Якуба Коласа, а таксама ix паслядоунікау - Максіма Танка, Уладзгміра Караткевіча, Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, Ніла Гілевіча i іншых савецких беларускіх пісьменнікау, сучасных навукоуцау i літаратарау.
Значнай часткай кніжнай калекцыіі музея з'яуляюцца кнігі з уласнай бiблiятэкi знакамітага земляка, Героя Савецкага Саюза, сусветна вядомага вучонага, акадэміка АН СССР, даследчыка Арктыкі, Отта Юлъевіча Шміта, які у 1920-я гады узначальвау Дзяржаунае выдавецтва, у 1937 годзе быу галоуным рэдактарам Вялікай Савецкай Энтдыклапедыі. На выставе прадстаулены выданні з бібліятэкі вучонага.
Наведвальнікі змогуць убачыць выданні вядомых выдавецтвау СССР, БССР, Рэспублікі Беларусь, Маггіёускай абласной тыпагарафіі імя Спірыдона Собаля i прыватнага Магілёускага выдавецтва "АмеліяПрынт".
Выстава прэзентуе неардынарныя выданні: кнігi-веліканы i кнігі-мініяцюры; кнігi-лаурэаты міжнароднага i нацыяналънага конкурсау "Мастацтва кнігi". Прадстаулена фундаментальная бібліятэка магілёускай мужчынскай гімназii. Яна знаёміць з тымі выданням1і ЯК1Я дапамагалі у XIX - пачатку XX стст. выкладчыкам даваць CBaiM выхаванцам класічную адукацыю.
Арганізатары выставы жадаюць наведвальшкам найлепшых уражанняу ад выстывы «АДВЕЧНЫХ КН1Г ЖЫВЫЯ ДУШЫ», а таксама заклікаюць часцей звяртацца да кніг, больш чытаць, адчуваць жывыя душы кніг i ix аутарау!