ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ I ЛIТАРАТУРЫ ПРАЦЯГВАЕЦЦА
Мова - гэта і сродак зносін, і адзнака этнічнага калектыву, і сродак захавання і перадачы ведаў . У кожнага народа свой гістарычны шлях і сваё бачанне свету. Сваё разуменне жыцця, дабра і зла этнас перадае словамі. Таму мова - гэта памяць народа, універсальная форма захавання ведаў, якія на працягу стагоддзяў назапашвалі нашы продкі. У мове выяўляецца самабытнасць народа, яго адметнасць, па мове пазнаюць, да якой нацыі належыць чалавек.
Другі дзень дадаў новых фарбаў тыдню. Навучэнцы з захапленнем стваралі воблака слоў "Маё любімае слова па-беларуску".