AGROCOLLEGE.BY - сайт твоего колледжа

Язык сайта

rubeende

Государственный герб Республики Беларусь

Наши соц. сети

Наша страница ВКонтактеНаша страница в ИнстаграмНаша страница в ЮтубНаша страница в Телеграм

Сайт учебной лаборатории Зоосад

Творчая сустрэча з паэтамі і пісьменнікамі Магілёўшчыны

 26 лютага ў бібліятэцы УА “Магілёўскі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга прафесійны агралесатэхнічны каледж імя К.П.Арлоўскага» сабраліся навучэнцы, выкладчыкі, бібліятэкар каледжа, бібліятэкары Магілёўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы на творчую сустрэчу з паэтамі і пісьменнікамі Магілёўшчыны.

Сярод творчых людзей былі: паэт, старшыня Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі – Казека Алесь Мікалаевіч; паэт-кампазітар, публіцыст, старшыня Магілёўскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў – Яцкоў Мікалай Адамавіч; сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў – літаратуразнаўца, пісьменнік Клімуць Яраслаў Іванавіч і паэт, літаратурны крытык Украінка Сяргей Сяргеевіч.

Пачалося мерапрыемства з уступнага слова бібліятэкара каледжа І.А.Макаранка і загадчыцы аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі А.М.Пятроўскай пра значэнне чытання ў жыцці маладога чалавека, пра багацце літаратуры паэтаў Магілёўшчыны, пра іх паэзію, далучэнне да якой дапаможа нам захаваць духоўныя каштоўнасці.

У ходзе сустрэчы прысутныя даведаліся пра цікавыя моманты з гісторыі жыцця кожнага паэта і пісьменніка. З вялікай зацікаўленнасцю ўсе слухалі творцаў, якія раскрылі таямніцы пісьменніцкага рамяства, пазнаёмілі з уласнымі вершамі і з іх тэматыкай, разважалі пра малую радзіму і адданасць сваёй краіне. Вершы гучалі розныя: лірычныя, патрыятычныя, гумарыстычныя. З задавальненнем навучэнцы ўспрымалі вершаваныя радкі пра каханне. Падчас размовы падымаліся праблемныя пытанні роднай мовы і паэзіі. Было адзначана, што многія вершы А.Казекі сталі песнямі ў творчым саюзе з кампазітарам М.Яцковым.

Напрыканцы мерапрыемства прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца з кніжнай выставай «І будзе слова землякоў гучаць над роднаю старонкай».

Выдатны падарунак зрабілі паэты-землякі, якія перадалі ў фонд бібліятэкі каледжа: літаратурна-мастацкі часопіс “Дзеяслоў”, літаратурны альманах “Брама”, паэму А.Казекі “Марыйка”, вершы С.Украінкі. У адказ госці атрымалі на памяць часопіс “День литературы: специальный выпуск к пленуму Союза писателей союзного государства России – Беларуси”, а ад супрацоўнікаў раённай бібліятэцы – памятныя падарункі.

   Сустрэча выдалася цікавай і пазнавальнай, навучэнцы адкрылі для сябе цікавых і мудрых суразмоўцаў.

www.agrocollege.by 

Статистика

Users
2
Articles
3166
Articles View Hits
31383874

Яндекс.Метрика

 

 

 Интернет-ресурсы

 

Портал Президента Республики Беларусь  Министерство образования Республики Беларусь  Могилевский областной испонительный комитет  Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь  Детский правовой сайт

Республиканский институт профессионального образования Главный информационно-аналитический центр Министерства образования Республики Беларусь Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия