ДЗЯРЖАЎНЫ ЛІТАРАТУРНА-МЕМАРЫЯЛЬНЫ МУЗЕЙ ЯКУБА КОЛАСА

ДЗЯРЖАЎНЫ ЛІТАРАТУРНА-МЕМАРЫЯЛЬНЫ МУЗЕЙ
ЯКУБА КОЛАСА
прапануе ў 2011-2012 навучальным годзе
Аглядавая экскурсы.
Якуб Колас. Жыццё і творчасць.

Тэматычныя экскурсы і лекцыйныя заняткі:
- Паэма "Новая зямля": творчая гісторыя твора, вобразы і прататыпы;
- Творчы лёс "Сымона-музыкі" і станаўленне ліра-эпічнай паэмы;
- Трылогія "На ростанях": гісторыя напісання; 
- Вялікая Айчынная вайна ў лёсе Якуба Коласа;
- Малавядомыя факты біяграфіі Якуба Коласа;
- "Сяброўства вузы кроўныя" (да 100-годдзя сустрэчы Якуба Коласа і Янкі Купалы);
- Незваротная страта: лёс Юркі Міцкевіча, сына Якуба Коласа;
- Якуб Колас у гады зняволення: невядомыя факты (да 100-годдзя вызвалення Якуба Коласа з турмы).

 

Да кожнай лекцыі падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя. Матэрыял адаптаваны для любой узроставай катэгорыі. Падчас заняткаў выкарыстоўваюцца відэаматэрыялы з фондаў музея (фільмы "ІІІлях Коласа", "На радзіме Коласа". "Такім мы помнім Коласа", урыўкі тэлеспектакля па паэме "Новая зямля" і інш.), а таксама дакументальныя фільмы "Якуб Колас. Паэт і чалавек" і "У пошуках новай зямлі", створаныя кінастудыяй "Беларусьфільм" і УП "Белвідэацэнтр" спецыяльна да 130-годдзя з дня нараджэння народнага паэта.
Музейныя мерапрыемствы для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў:
• Калядныя сустрэчы "У гасцях у дзядзькі Якуба" (студзень);
• Фальклорнае свята "Гуканне вясны" (красавік);
• Дзіцячы ранішнік «Казкі жыцця»: да дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа (лістапад);
• Творчы праект супрацоўнікаў музея - пастаноўка лялечных спектакляў "Савось-распуснік", "Воўк-дурань", "Як кот звяроў напалохаў", "Разумны ўнучок" (штотыднёва);
• Фестываль юных музыкантаў "Сымонкавы нашчадкі" (май);
• Мінскі мастацкі пленэр "Блакіт незабудак" (май);
• Сюжэтна-ролевая інтэрактыўная гульня для малодшых школьнікаў "Таямніцы Дома Песняра" (на працягу года).
Культурна-асветніцкія мерапрыемствы музея:
- Party-вячоркі "Кватэрнікі ў дзядзькі Якуба": сустрэчы з маладымі беларускімі літаратарамі, музыкантамі, прадстаўнікамі творчай моладзі;
- "Літаратурныя чацвяргі": цыкл літаратурна-музычных сустрэч з дзеячам беларускай культуры;
- "Поры года ў творчасці Якуба Коласа": канцэрты класічнай музыкі ў выкананні ансамбля "Камерныя салісты Мінска";
- "Творчыя сем'і ў Доме Коласа": цыкл літаратурна-музычных сустрэч з прадстаўнікамі творчых сем'яў;
- "Пад нёманаўскім сонцам": цыкл літаратурна-музычных сустрэч, прысвечаных славутым землякам Якуба Коласа;
- "Пяснярства вузы кроўныя": цыкл літаратурна-музычных сустрэс з падстаўнікамі краін былога СССР;
- Літаратурнае свята да Міжнароднага дня музеяў (удзел у міжнароднай акцыі "Ноч музеяў - 2012");
- "Песняй вітаю я вас": свята паэзіі да Дня ведаў у Центральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага (1 верасня);
- "Каласавіны": літаратурна-музьгчнае свята да дня нараджэння Якуба Коласа (лістапад);
- Штомесячныя выстаўкі з фондаў музея Якуба Коласа, музеяў рэспубліканскага падпарадкавання, а таксама музеяў блізкага і дальняга замежжа.
Да Года кнігі прапануюцца наступныя мерапрыемствы:
• У рамках музейнага праекта "Нашчадкі славутых людзей": сустрэча з нашчадкамі Максіма Танка (да 100-годдзя з дня нараджэння паэта); сустрэча з нашчадкамі польскага пісьменніка Уладзіслава Бранеўскага сустрэча з нашчадкамі ўкраінскага паэта Міколы Бажана;
• У рамках творчых сустрэч з рэдакцыямі перыядычных выданняў Беларусі: сустрэчы з калектывамі рэдакцый часопісаў творчай інтэлігенцыі Беларусі "Маладосць", "Нёман", "Краязнаўчая газета", "Беларуская думка";
• Конкурс на лепшую ілюстрацыю да твораў Якуба Коласа сярод выхаванцаў дзіцячых мастацкіх школ;
• Віктарыны для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзростаў па жыцці і творчасці Якуба Коласа;
• "Прысвячаем Кол асу": інтэрнэт-конкурс вершаваных твораў;
Конкурс на лепшага чытальніка твораў Якуба Коласа (у межах музейнага праекта "Мы чытаем Коласа")
Мерапрыемствы на філіяле музея "Мікалаеўшчына ":
• "Лыжня здароўя": лыжны маршрут «Альбуць - Смольня – турбаза "Высокі бераг"»;
• Паход выхаднога дня "Свет раслін на службе сям'і": збор лекавых раслін, кансультацыя траўніка;
• Літаратурна-музычныя святы "Каласавіны", "Слова пра Коласа", "Альбуцкая крынічка".
Заяўкі на правядзенне экскурсій і лекцый прымаюцца па тэл. у Мінску 284-17-02. 
Экспазіцыя музея ў Мінску працуе з 10.00 да 17.00, выхадны - нядзеля. Экспазіцыя на філіяле "Мікалаеўшчьша" працуе з 9.30 да 17.00, выхадны – панядзелак. 
Адрас музея: 220012, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5;
Адрас філіяла "Мікалаеўшчына": Мінская вобласць, г. Стоўбцы, вул.Сянкевіча, д.6.
Афіцыйны сайт музея: www.yakubkolas.by 
Е-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.