AGROCOLLEGE.BY - сайт твоего колледжа

Язык сайта

rubeende

Государственный герб Республики Беларусь

Наши соц. сети

Наша страница ВКонтактеНаша страница в ИнстаграмНаша страница в ЮтубНаша страница в Телеграм

Сайт учебной лаборатории Зоосад

Аб Спiсе работ, на якiх забараняецца прымяненне працы асоб маладзей васемнаццацi гадоў.

ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА ПРАЦЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
2 лютага 1995 г. N 13

АБ СПIСЕ РАБОТ, НА ЯКIХ ЗАБАРАНЯЕЦЦА ПРЫМЯНЕННЕ
ПРАЦЫ АСОБ МАЛАДЗЕЙ ВАСЕМНАЦЦАЦI ГАДОЎ


У адпаведнасцi з артыкулам 175 Кодэкса Законаў аб працы
Рэспублiкi Беларусь i ў мэтах выканання распараджэння Кабiнета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 1995 г. N 16р
Мiнiстэрства працы пастанаўляе:
1. Зацвердзiць па ўзгадненню з Мiнiстэрствам аховы здароўя,
Мiнiстэрствам юстыцыi, Мiнiстэрствам адукацыi i навукi,
Мiнiстэрствам прамысловасцi i iншымi зацiкаўленымi з удзелам
аб'яднанняў прафесiянальных саюзаў Беларусi Спiс работ, на якiх
забараняецца прымяненне працы асоб маладзей васемнаццацi гадоў
(прыкладаецца).
2. Устанавiць, што:
прымяненне працы асоб маладзей васемнаццацi гадоў на работах,
якiя прадугледжаны ў Спiсе, забараняецца ўсiм наймальнiкам незалежна
ад форм уласнасцi i вiдаў дзейнасцi;
мiнiстэрствам, дзяржаўным камiтэтам i iншым цэнтральным органам
кiравання, якiя маюць вучэбныя ўстановы, спынiць набор навучэнцаў з
1996-1997 навучальнага года па вiдах работ, пералiчаных у Спiсу,
калi iм на момент заканчэння вучобы не споўнiцца васемнаццаць гадоў;
пры праходжаннi вытворчай практыкi (вытворчага навучання) асобы
маладзей васемнаццацi гадоў, якiя навучаюцца у агульнаадукацыйных,
прафесiйна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных установах,
могуць знаходзiцца на работах, якiя ўключаны ў Спiс, не больш 4
гадзiн у дзень;
выпускнiкi прафесiйна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных
навучальных устаноў, якiя закончылi прафесiйную падрыхтоўку з
тэрмiнам навучання не менш 3 гадоў па прафесiях, якiя ўключаны ў
Спiс, i не дасягнулi васемнаццацi гадоў, дапускаюцца да работы па
гэтых прафесiях пад кiраўнiцтвам вопытных работнiкаў;
мiнiстэрствы, дзяржаўныя камiтэты i iншыя цэнтральныя органы
кiравання, наймальнiкi ў выпадках лiквiдавання шкоднасцей на
работах, якiя ўключаны ў Спiс, могуць па ўзгадненню з Мiнiстэрствам
працы Рэспублiкi Беларусь, з улiкам заключэння органаў аховы
здароўя, прымаць на гэтыя работы асоб маладзей васемнаццацi гадоў.
3. Даручыць Упраўленню аховы працы па ўзгадненню з
Мiнiстэрствам аховы здароўя даваць пры неабходнасцi тлумачэннi аб
парадку прымянення Спiса.
4. Увесцi ў дзеянне Спiс работ, на якiх забараняецца прымяненне
працы асоб маладзей васемнаццацi гадоў з 1 студзеня 1996 г.

Мiнiстр А.САСНОЎ

www.agrocollege.by 

Статистика

Посетители
2
Материалы
3162
Количество просмотров материалов
31303280

Яндекс.Метрика

 

 

 Интернет-ресурсы

 

Портал Президента Республики Беларусь  Министерство образования Республики Беларусь  Могилевский областной испонительный комитет  Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь  Детский правовой сайт

Республиканский институт профессионального образования Главный информационно-аналитический центр Министерства образования Республики Беларусь Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия