10.11.2022 выкладчыкі Тарасенка Г.У. і Кашо С.У. правялі вучэбны занятак "Тэма вайны ў творчасці паэтаў. А.Твардоўскі. П.Панчанка".
Пасля заняткаў навучэнцаў чакала выхаваўчае мерапрыемства "Выдатныя постаці беларускай літаратуры: Янка Купала і Якуб Колас", якое было праведзена сумесна з супрацоўнікамі ДУК "Магілёўская раённая сетка публічных бібліятэк". З асаблівым захапленнем работнікі i навучэнцы каледжа прынялі ўдзел у конкурсе выразнага чытання. З нецярпеннем чакаем новых мерапрыемстваў!